Другі ліст Яна
Другі ліст апостала Яна | |
---|---|
Апостал Ян піша лісты, невядомы мастак, 16 ст. | |
Раздзел: | Новы Запавет |
Вікікрыніцы: | Другое саборнае пасланьне сьвятога Апостала Іоана Багаслова
Тэкст на Вікікрыніцах |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Другі ліст апостала Яна, Другі Сабо́рны ліст Свято́га Апо́стала Іаа́на Багасло́ва[1], Другое Сабо́рнае Пасла́нне свято́га Апо́стала Іаа́на Багасло́ва'[2], 2-і ліст Яна[3], Друго́е пасла́ньне Я́на Багасло́ва[4] — адзін з лістоў апостала Яна, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавету. Змяшчаецца пасля першага ліста апостала Яна перад ягоным трэцім лістом.
Аўтарства
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар пазначаны ў пачатку ліста, але без дакладнага імя, а толькі як «старшыня» ці «стары чалавек» (перадаецца аднолькава ў грэчаскай мове). У антычныя часы некаторыя даследчыкі лічылі, што аўтарам ліста мог быць Ян Прасвітар, пра якога пісаў Папій. Аднак абсалютная большасць хрысціян была ўпэўненая, што аўтар ліста не хто іншы, як Ян Багаслоў. Ліст звернуты да невядомай Пані, абранай Богам, і да яе дзяцей. Існуюць меркаванні, што адрасат ліста — не асоба, а Царква, да якой звяртаецца апостал.
Доўгі час ліст быў амаль невядомы і не цытаваўся першымі хрысціянскімі пісьменнікамі, і таму не быў уключаны ў спіс кананічных кніг Новага Запавету. Магчыма, гэтак адбылося з-за невялікіх памераў ліста.
Асаблівасці ліста
[правіць | правіць зыходнік]Другі ліст выразна адрозніваецца ад першага. У ім ёсць усе адметнасці ліста: пачатак, у якім указваюцца аўтар і адрасат, сярэдзіна і заканчэнне ліста з традыцыйнымі развітаннямі. Думкі ў лісце амаль тыя ж, што і ў першым, што паказвае, што ў абодвух лістоў адзін і той жа аўтар. Але другі ліст значна прасцейшы за першы; першы ліст уяўляе сабой хутчэй шэраг пропаведзей, тады як другі — ліст у яго традыцыйным разуменні.
Мэта напісання ліста
[правіць | правіць зыходнік]Мэта напісання амаль тая ж, што і ў першым лісце: апостал жадае засцерагчы Царкву ад людзей, якія адвярнуліся ад вучэння Хрыста і прапаведуюць уласныя погляды. Таму аўтар вельмі задаволены, што ягоныя чытачы прытрымліваюцца сапраўднага вучэння, а таксама засцерагае ад ілжэвучэння.
Змест ліста
[правіць | правіць зыходнік]Ліст вельмі малы, у ім толькі 13 вершаў, а таму складаецца з аднаго раздзела. Ліст пачынаецца з традыцыйнага прывітання, пасля якога аўтар выказвае радасць, што ўся сям’я Пані жыве згодна праўды. Апостал заклікае чытачоў да ўзаемнай любові, таму што гэта і ёсць сэнс Запавета. Ян засцерагае ад падманшчыкаў, якія ўносяць ілжэвучэнні. Небяспека іх вучэння настолькі вялікая, што аўтар нават загадвае не вітацца з ілжэбратамі.
Месца і час напісання ліста
[правіць | правіць зыходнік]Дакладна вызначыць месца і час ліста напісання ліста немагчыма, мабыць усе тры ліста былі напісаны прыкладна ў адзін час. Таму мяркуюць, што ліст мог быць напісаны ў Эфесе ў 90-я гады н.э.
Сціслы план ліста
[правіць | правіць зыходнік]- Прывітанні (1:1-3)
- Запавет любові (1:4-6)
- Засцярога супраць ілжэвучэння (1:7-11)
- Заключныя прывітанні (1:12-13)
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Другое пасланьне Яна Багаслова у перакладзе Васіля Сёмухі
- Другое Саборнае Пасланне святога Апостала Іаана Багаслова ў перакладзе Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы
- Другое пасланне святога Яна Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
- Другое паўсюднае пасланьне апостала Яна ў перакладзе Антонія Бокуна
- Другі суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова Архівавана 3 чэрвеня 2021. ў перакладзе Яна Станкевіча
- Другое саборнае пасланьне сьв. апостала Іоана Багаслова Архівавана 3 чэрвеня 2021. ў перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
- Другі ліст сьв. ап. Яна Архівавана 3 чэрвеня 2021. ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага
- 2 ліст Яна ў перакладзе П. С. Татарыновіча
- Другі Сабо́рны ліст Свято́га Апо́стала Іаа́на Багасло́ва ў перакладзе А. К. Клышкі
- 2-і ліст Яна ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- Другое Пасланьне Яана ў перакладзе Э. К. Сабілы, С. А. Малахава
Зноскі
- ↑ Анатоль Клышка. Новы Запавет. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
- ↑ Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста. — Мінск: Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора: Медыял, 2017. — 544 с. — ISBN 978-985-6594-63-5 ISBN 978-985-6914-45-7.
- ↑ Біблія кананічная. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2017. — 928+336 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-6183-14-3.
- ↑ Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Толковый Апостол. Соборные послания, изъясненные Епископом Михаилом. - М.: Правило веры, 2009. - 769 с. ISBN 978-5-94759-099-9
- Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5: Послания от Иакова — Коринфянам. 1999. 406 с.
- Толковая Библия. Новый завет. В 7 томах. Том 7. Деяния. Соборные послания. Откровения Иоанна Богослова. Под редакцией А. П. Лопухина. - М.: ДАРЪ, 2009. - 1296 с. ISBN 978-5-485-00276-3